У Магілёве чалавека, за якога прагаласаваў іншы, угаварылі не скандаліць
На адным з выбарчых участкаў Магілёва за выбаршчыка прагаласаваў нехта іншы, такі факт зафіксаваў назіральнік ад Магілёўскага праваабарончага цэнтра Аляксей Колчын. Аляксей Колчын: "Я стаў сведкам таго як на адзінаццаты выбарчы участак прыйшоў чалавек і высвятлілася, што за яго ўжо прагаласавалі. Ён быў абураны гэтым фактам і збіраўся напісаць заяву, але кіраўніцтву камісіі ўдалося яго ўлагодзіць і не стаў учыняць скандал".
Па словах маладога чалавека, такі факт з ім адбываецца не ўпершыню, было такое і на мінулых выбарах у парламент.
Па словах маладога чалавека, такі факт з ім адбываецца не ўпершыню, было такое і на мінулых выбарах у парламент.