У Магілёве філіі апазіцыйных партый высяляюць з офісаў

У Магілёве філіі апазіцыйных партый апынуліся перад пагрозай страты юрыдычных адрасоў. Ужо з 1 студзеня на вуліцы апынуцца сябры Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) і Партыі камуністаў беларускай. Больш пашанцавала лібералам, высяленне якіх адкладзенае да лета.

Вось што распавёў у інтэрв’ю Еўрарадыё старшыня Магілёўскай абласной арганізацыі Аб’яднанай грамадзянскай партыі Уладзімір Шанцаў:

“Мы пакуль атрымалі працяг арэнды, але толькі да ліпеня. Што датычыць сацыял-дэмакратаў, дык ім не працягваюць арэнду. Такі ж лёс чакае і камуністаў… Я так разумею, што хутка ідуць выбары і нас проста хочуць пазбавіць юрыдычных адрасоў”.


З гэтым меркаваннем згодны і Валерый Ухналёў, намеснік старшыні ПКБ. Паводле яго словаў, партыйная структура знаходзілася ў памяшканні, адкуль яе цяпер выганяюць, з 1992 года, “і не было ніякіх праблемаў”.

Цяпер жа праблемы ўзніклі, і не толькі ў Магілёве, але і ў Гродне, Віцебску. Аднак, як адзначае Ухналёў, вясной апазіцыйным структурам стане яшчэ больш складана выжываць:

“З красавіка здымаецца паніжаючы каэфіцыент для палітычных партый і грамадскіх арганізацый за арэнду. Таму мы ў 10 разоў больш будзем плаціць за тыя памяшканні, якія маем. Але і гэтыя памяшканні ў нас адбіраюць”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі