У Магілёве гарадскія ўлады не дазволілі "Марш недармаедаў"

У Магілёве гарадскія ўлады не дазволілі "Марш недармаедаў"

Гарадскія ўлады Магілёва адмовілі дэмакратычнай кааліцыі горада, якая падавала заяўку на правядзенне Марша недармаедаў 19 лютага, інфармуе прэс-служба аргкамітэта партыі БХД.

Чыноўнікі спаслаліся на тое, што заяўленае месца марша не супадае з месцамі, прызначанымі для масавых мерапрыемстваў у Магілёве.

Звычайна Магілёўскі гарвыканкам для такіх акцый прызначае стадыён ДК Куйбышава на ўскрайку горада. Але заяўнікі хацелі правесці марш у цэнтры горада.

Дэмакратычная кааліцыя не адмаўляецца ад правядзення акцыі. Праўда, замест Марша недармаедаў яны прапануюць пашпацыраваць па горадзе.

Акцыі супраць "дэкрэта аб дармаедах" плануюцца таксама ў Мінску. Напрыклад, на 17 лютага прадстаўнікі апазіцыі плануюць "Марш раззлаваных беларусаў". А іншая частка апазіцыі падала заяўку на правядзенне 15 сакавіка "Марша недармаедаў".

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі