У Магілёве мужчына спрабаваў абрабаваць банк
20 лістапада ў Магілёве мужчына паспрабаваў абрабаваць адно з банкаўскіх аддзяленняў у Магілёве, піша tut.by. Пры гэтым ён пагражаў прадметам, падобным да пісталета. Як удакладніў афіцыйны прадстаўнік УУС Магілёўскага аблвыканкама Дзмітрый Ігнатовіч, мужчыну затрымалі.
Па яго словах, у памяшканні знаходзіліся работнікі аддзялення банка, а атксама кліенты. "Будынак ачапілі. Супрацоўнікі міліцыі і АМАП затрымалі падазраванага", — распавёў падрабязнасці Ігнатовіч.
У сацсетках магілёўцы паведамілі, што ў раёне вуліцы Каліноўскага было чуваць страляніну. Аддзяленне банка акружыла міліцыя, побач дзяжурылі медыкі.
Цяпер на месцы здарэння працуе следча-аператыўная група.