У Магілёве плануюць зменшыць заторы на дарогах з дапамогай Кітая

У Магілёве плануюць зменшыць заторы на дарогах з дапамогай Кітая

Праграму "Разумны горад" плануецца ўкараніць на дарогах Магілёва. Плануецца, што ў горадзе ўсталююць спецыяльную сістэму відэаназірання, звязаную са светлафорамі. Яна будзе хутка рэагаваць на дарожную сітуацыю і даваць зялёнае святло на транспартных развязках, дзе ўтварыліся аўтамабільныя заторы. Пры аўтамабільным заторы зялёнае святло будзе гарэць у патрэбным напрамку больш за вызначаны час, перадае “Радыё Магілёў”.

Ва ўсталяванні гэтай праграмы магілёўцам дапамогуць кітайскія спецыялісты. Напрыканцы верасня кіраўніцтва горада наведае Кітай, дзе і падпіша мемарандум аб супрацоўніцтве з кампаніяй “Huawei”.

Праграма “Разумны горад” не толькі здыме праблему затораў, але і палепшыць экалогію. Машыны, якія будуць менш прастойваць на светлафорах, будуць і менш загазоўваць паветра.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі