У Магілёве прайшла трэцяя ўстаноўчая канферэнцыя Руху “За Свабоду”

Сёння ў Магілёве прайшла ўстаноўчая канферэнцыя праваабарончага грамадскага аб’яднання “Рух “За Свабоду”.
Пра гэта Еўрарадыё распавёў лідэр руху Аляксандр Мілінкевіч.

“Было вельмі шмат людзей з усіх рэгіёнаў краіны. Мы прагаласавалі за ўсе пункты, неабходныя для рэгістрацыі, абралі кіраўніцтва і намеснікаў ды зацвердзілі статут. Зараз у чарговы раз будзем падаваць на рэгістрацыю. У нас настрой баявы. Таксама мы абмеркавалі сённяшняе становішча ў Беларусі, план дзеянняў на гэты год і стратэгію”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі