У Магілёве прыгожа пратэставалі супраць вырубкі дрэваў (фота)
Фота: тэлеграм-канал "Не БТ".
Магілёўскія грамадскія актывісты працягваюць ладзіць флэшмобы супраць высечкі дрэваў. Месяц таму яны арганізавалі ў Пячэрскім лесапарку, якому пагражае высечка, чароўную фотасессію з "ляснымі феямі":
Фота: Дар'я Сакалова
На гэты раз пратэст насіў больш сацыяльны, палітычны характар і, можна нават сказаць, упісаўся "ў рамкі кампаніі па дыскрэдытацыі Узброеных Сіл" (штамп, якім беларускае Міністэрства абароны любіць тлумачыць любую нязручную для яго грамадскую актыўнасць):
Жыхары Магілёва выступаюць за тое, каб надаць Пячэрскаму лесапарку статус помніка прыроды. На дадзены момант высечка ў парку прыпыненая. Гараджане перадалі ў мясцовы выканкам зварот з просьбай стварыць на месцы лесапарку "Пячэрскі сад". Пад дакументам падпісаліся 4 тысячы чалавек.