У Магілёве ўсталявалі сяміметровы герб горада з "Пагоняй"

"Пагоня" на гербе Магілёва /@mogilevonline

"Пагоня" на гербе Магілёва /@mogilevonline / @mogilevonline

У Магілёве на скрыжаванні вуліц Каштанавай-Крупскай-Кулібіна з'явіўся сяміметровы герб горада, паведамляе рэсурс Магілеў-online. Архітэктурная канструкцыя паўтарае асноўныя элементы герба: ёсць тры вежы, срэбны рыцар у варотах з паднятым над галавой мячом, а над варотамі выява "Пагоні".

Герб з'явіўся ў Магілёва ў 1661. Яго дараваў гораду вялікі літоўскі князь Ян II Казімір за баявыя заслугі па выніках руска-польскай вайны. Жыхары Магілёва ў тую кампанію здолелі разбіць сямітысячны маскоўскі гарнізон, які акупаваў горад.

Нагадаем таксама, што выява "Пагоні", з якой цяпер ваююць сілавікі і прапагандысты Лукашэнкі, сустракаецца таксама і на гербах іншых беларускіх гарадоў, да прыкладу, Віцебскай вобласці і Рэчыцы.

В Могилеве установили семиметровый герб города с "Погоней"
Канструкцыя з'явілася на скрыжаванні вуліц Каштанавай-Крупскай-Кулібіна / тут і далей фота @mogilevonline
В Могилеве установили семиметровый герб города с "Погоней"
В Могилеве установили семиметровый герб города с "Погоней"

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі