У Магілёве ўтвораны штаб у падтрымку людзей, якія абвясцілі галадоўку

Магілёўскія праваабаронцы і грамадскія актывісты ў чацвер, 21 траўня, стварылі штаб у падтрымку людзей, якія днямі абвясцілі галадоўку. Штаб будзе займацца вырашэннем разнастайных арганізацыйных пытанняў. Ён ужо паклапаціўся пра тое, каб усім галадаючым на перыяд акцыі і выхаду з яе магілёўскія медыкі забяспечылі медыцынскае суправаджэнне. Адпаведная заява была накіравана на імя галоўнага ўрача цэнтральнай паліклінікі горада.

Тым часам ідзе чацвёрты дзень галадоўкі, а рэакцыі ўладаў на галадаючых грамадзян няма ніякай. У некаторых з іх праз хранічныя хваробы істотна пагоршыўся стан здароўя.

Нагадаем, што 18 траўня пяцера жыхароў Магілёва абвясцілі бестэрміновую галадоўку. Людзі пратэстуюць супраць незаконнага высялення іх з дома па вуліцы Ленінскай і патрабуюць вярнуць ім старое жыллё, альбо выдаць новае ў межах горада. У пачатку мінулага года іх дом прызналі аварыйным і людзей перасялілі ў інтэрнат. Цяпер улады хочуць прызнаць дом інтэрнатам, аднак людзі маюць на руках ордэры на атрыманыя ў гэтым доме кватэры.

У Магілёве будаўнікі пафарбавалі фасад аварыйнага дома (фота)

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі