У Магілёве за хабар затрымалі чыноўніка гарвыканкама
22 лютага ў Магілёве затрыманы галоўны спецыяліст упраўлення архітэктуры і горадабудаўніцтва Магілёўскага гарвыканкама, паведамляе прэс-служба МУС.
Чыноўніка вінавацяць у атрыманні хабару за тое, што ён легалізоўваў "самабуды". На чыноўніка пачалі крымінальную справу за атрыманне хабару. Праваахоўнікі працягваюць высвятляць акалічнасці.
Паводле звестак праваахоўнікаў, у лістападзе і снежні 2018 года 63-гадовы чыноўнік незаконна выдаў індывідуальным прадпрымальнікам заключэнні, што прымае ў эксплуатацыю самавольныя пабудовы — памяшканне СТА і складскі будынак. За гэта ён атрымаў хабар у 1400 долараў.
"Кліентаў" для чыноўніка знаходзіла яго 33-гадовая знаёмая — камерцыйная дырэктарка фірмы па нерухомасці. Раней яна працавала ў агенцтве па дзяржаўнай рэгістрацыі і зямельным кадастры. Пасярэдніца атрымоўвала ад хабару сваю долю.
Жанчыну затрымалі за падбухторванне да дачы хабару. На яе пачалі крымінальную справу за падбухторванне да хабару і махлярства.
За взятки задержан сотрудник Могилевского горисполкома pic.twitter.com/yKLPvGGHIC
— МВД Беларуси (@mvd_by) February 25, 2019