У Магілёве замест “Плошчы Леніна” будзе “Тэатр лялек”

У Магілёве прыпынак “Плошча Леніна” пераймянуюць у “Тэатр лялек”. Адпаведнае рашэнне прыняла тапанімічная камісія пры гарвыканкаме.

У адміністрацыі тэатра мяркуюць, што змена назвы будзе спрыяць папулярызацыі тэатральнага мастацтва ў горадзе і нагадваць гараджанам, гасцям Магілёва аб дзейнасці трупы дзіцячага тэатра лялек.

Акрамя таго з'явіцца новае афармленне прыпынкавага павільёна. На ім з’явяцца аплікацыі на тэму дзіцячых лялечных пастановак. Там жа будуць афіша і анонсы культурных падзей горада, піша сайт mycity.by.

А вось прыпынак на супрацьлеглым баку захавае сваю старую назву — “Плошча Леніна”.  

Трэба адзначыць, што нядаўна гарадскі Савет дэпутатаў даў новыя назвы наберажнай Дняпра. Адна частка будзе называцца “Траецкая наберажная”, а другая — “Наберажная воінаў-інтэрнацыяналістаў”.

Фота: mogilevavtodor.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі