У Магілёве затапіла двор навабудоўлі: будаўнікі перамяшчаюцца на плытах (відэа)
У Магілёве затапіла двор новабудоўлі. Здарэнне адбылося ў мікрараёне Казіміраўка.
Будаўнікі перамяшчаюцца па двары на самаробных плытах. Дарэчы, у траўні дом павінны здаваць у эксплуатацыю. Ці трэба будучым жыхарам рыхтаваць лодкі, не паведамляецца.
Відэа злашчаснага двара зняў адзін з жыхароў Магілёва.