У Магілёве зноў высяляюць з інтэрната жанчыну з няпоўнагадовымі дзецьмі

Бо  юрыст прадпрыемства не з’явілася на пасяджэнне. Цяпер сітуацыя змянілася. У будаўнічай арганізацыі новы юрыст, які спрабуе завершыць справу, распачатую папярэднікам, і выселіць з інтэрната Ірыну Ільінскую з яе дзецьмі 3-х і 8-мі гадоў.

“21 кастрычніка ў 10 гадзін раніцы адбудзецца чарговае судовае пасяджэнне па маім высяленні з інтэрната, — расказвае жанчына. — Весці судовае пасяджэнне будзе суддзя Андрэй Юрчанка. Усё тое самае. Будуць спрабаваць мяне выселіць без прадстаўлення іншага жылля. Дамова на пражыванне ў інтэрнаце ў мяне скончылася яшчэ ў 2013 годзе, аднак цэлы год я з імі суджуся. На мінулым судовым пасяджэнні кропку так і не паставілі. У адміністрацыі будтрэста сказалі, што зачысцяць усіх, хто не працуе ў іх арганізацыі”.

Ірына Ільінская адзначае, што цяпер сітуацыя змянілася і ў яе: яна выйшла з дэкрэтнага адпачынку і ўладкавалася на новае месца. Жанчына кажа, што на працы могуць даць хадайніцтва аб заключэнні дамовы на пражыванне ў інтэрнаце, аднак гэта не задавальняе яе саму, бо са сканчэннем працоўных адносінаў з яе папярэднім наймальнікам скончыцца і тэрмін яе пражывання ў інтэрнаце.

“У мяне дамова на пражыванне ў інтэрнаце была бестэрміновая, але яны прымусілі мяне перазаключыць яе. Два гады яны перазаключалі са мной дамовы на пражыванне, але ў 2013 годзе адмовіліся гэта рабіць. Проста гэта не захацелі і ўсё. Яны, як і юрысты, разумеюць, што не трэба перазаключаць ніякіх дамоваў на пражыванне — трэба падаваць пазоў у суд аб тым, каб прызналі заключэнне такіх дамоў несапраўднымі”, — кажа Ільінская.

Дапамагае бараніць свае правы маці-адзіночцы незалежны прафсаюз Радыёэлектроннай прамысловасці.

Праблема ў тым, што падманным шляхам адміністрацыя будаўнічага трэста №12 прымусіла Ірыну Ільінскую заключыць тэрміновую дамову найму замест бестэрміновай. У выніку яе па першым жаданні наймадаўцы маюць права выселіць пасля заканчэння тэрмінаў дамовы. Мы будзем абараняць яе інтарэсы, адстойваць яе правы ў судзе. Яна цяпер атрымала пазовы аб высяленні і ў суд, — кажа юрыст незалежнага прафсаюза РЭП Аляксандр Хамратаў.

Трэба адзначыць, што жанчына неаднаразова звярталася па дапамогу да чыноўнікаў розных узроўняў з просьбай дапамагчы застацца жыць у інтэрнаце з дзецьмі, аднак усе яны аказаліся абыякавымі да яе праблемы. Іншага жылля жанчына не мае.

Спецыяльна для праграмы Кардыяграма

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі