У Магілёве з’явіўся леў, які размаўляе па мабільніку
У городзе з’явілася незвычайная скульптура
Бронзавага Лёву, які размаўляе па мабільніку, усталявалі ў цэнтры Магілёва ў пятніцу, 31 кастрычніка. Каб зрабіць 100-кілаграмовую фігуру ільвяня, скульптар Андрэй Вараб’ёў патраціў некалькі месяцаў.
Бронзавы Лёва выйшаў забаўным: ён мае смешны пузік, які абцягвае імянная майка з гербам Магілёва, у адной лапе трымае смартфон, а на іншай сядзіць птушка.
Хоць скульптуры ўсяго некалькі дзён, яна стала сапраўднай мясцовай славутасцю — побач з Лёвам ахвотна фатаграфуюцца мінакі, піша kp.by