У Махачкалу са зніжкай — "Белавія" абвясціла спеццэны на шэраг кірункаў

Самалёт "Белавія"

Самалёт "Белавія" / @belavia_official

Нацыянальная авіякампанія "Белавія" абвясціла спецыяльныя тарыфы на шэраг кірункаў. Паляцець па больш танных квітках можна ў Екацярынбург, Казань, Махачкалу, Мурманск і Санкт-Пецярбург (з Мінска і Гомеля). У акцыі ўдзельнічаюць квіткі на рэйсы да 30 чэрвеня ўключна. Акцыя дзейнічае як на квіткі ў адзін бок, так і туды-назад. У кампаніі традыцыйна папярэджваюць, што колькасць квіткоў абмежаваная.

Набыць квіткі па зніжаных цэнах на гэтыя напрамкі можна да 21 красавіка.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі