У маладзечанскай бальніцы апарат МРТ не працуе са снежня 2022-га

У Маладзечанскай бальніцы апарат МРТ зламаўся паўгода таму / kraj.by
У Маладзечанскай бальніцы апарат МРТ зламаўся паўгода таму / kraj.by

У Маладзечанскай цэнтральнай раённай бальніцы тры тыдні рамантуюць апарат магнітна-рэзананснай тамаграфіі, піша kraj.by.

Намеснік галоўнага лекара Маладзечанскай ЦРБ Рыгор Шаўчук расказаў, што апарат МРТ у клініцы стаіць імпартны, вытворчасці нямецкай кампаніі Siemens.

"У нас ён працаваў з траўня 2019 года. Выйшаў з ладу 27 снежня 2022 года. Да таго часу гарантыйны тэрмін на яго скончыўся, таму рамонт вырабляецца за кошт бюджэтных сродкаў. Неабходную дэталь купілі і прывезлі. Зараз апарат у разабраным стане, працэдура рамонту досыць працаёмкая. Працуюць спецыялісты", — удакладніў Шаўчук.

Па яго словах, падчас працы апарат МРТ быў вельмі запатрабаваны і ніколі не прастойваў. За дзве працоўныя змены, з 8:00 да 00:00, на ім праводзілася каля 20-24 даследаванняў. Працэдуру МРТ праходзілі пацыенты з чатырох раёнаў — Маладзечанскага, Вілейскага, Валожынскага і Мядзельскага. Цяпер маладзечанскіх пацыентаў накіроўваюць на МРТ у Дзяржынск.

Рамонтам апаратаў МРТ у Мінску займаецца рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства "Медтэхнацэнтр". Спецыяліст гэтага цэнтра заявіў журналістам, што на сёння ёсць праблемы з пастаўкамі дэталяў для апаратаў МРТ кампаніі Siemens. Але пры наяўнасці дэталяў іх устаноўка і тэставанне можа заняць каля трох дзён. "Калі ў вас у Маладзечне гэта працягваецца тры тыдні, значыць, нешта там пайшло не так", — дадаў спецыяліст.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі