У Маладзечне затрымалі Паўла Сяргея і яго сям'ю

У Маладзечне затрымалі Паўла Сяргея і яго сям'ю

У Маладзечне 23 сакавіка затрымалі грамадскага актывіста з моладзевага руху "Пошуг" Паўла Сяргея. Праваабарончы сайт "Вясна" не выключае, што затрыманне магло быць звязанае з яго удзелам у "маршы недармаедаў", які праходзіў у горадзе 10 сакавіка.

Вадзім Жаромскі ў сацсетках паведаміў, што зранку Паўла прыйшлі затрымліваць "ціхары" ў цывільным, але актывіст выскачыў праз акно і схаваўся ў кватэры брата. Тады "ціхары" штосьці падпалілі ў пад'ездзе і выклікалі ратавальнікаў. На выклік прыехалі тры машыны Міністэрства па надзвычайных сітуацыях. Таксама на дапамогу сілавікам у цывільным прыехалі шэсць міліцыянтаў у форме. 

Пасля спробаў выламіць дзверы гаспадары кватэры адчынілі, і міліцыянт у форме спрабаваў уручыць Паўлу позву. Той 40 хвілінаў адмаўляўся і прапаноўваў перапісаць яму позву на заўтрашні дзень. Урэшце, піша Жаромскі, з версіі пра тое, што актывіст парушыў закон на "маршы недармаедаў" у Маладзечне, міліцыянты пераключыліся на версію, быццам ён сведка па нейкай справе, якога трэба даставіць у аддзяленне. Калі Павел паспрабаваў зачыніць дзверы, міліцыянты затрымалі ўсю сям'ю. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі