У малдоўскім парламенце пабіліся камуністы з дэмакратамі

У аўторак увечары яны сталі высвятляць адносіны пры абмеркаванні кандыдатур у склад Вышэйшай рады Магістратуры (ВРМ), перадае interfax.by.



Інцыдэнт адбыўся пасля таго, як камуністы пачалі абмяркоўваць кандыдатуру Георгія Аворніка, які прэтэндуе на пасаду чальца ВРМ.



Спярша дэпутаты-камуністы выявілі роднасныя сувязі Аворніка з віцэ-спікерам Ліліланай Паліховіч, якой ён даводзіцца стрыечным братам. Сама Паліховіч адзначыла, што не аказвала ніякага ўплыву на прасоўванне свайго брата.



Камуніст Рыгор Пятрэнка пацікавіўся, ці валодае кандыдат прыватнай уласнасцю ў Румыніі. Аворнік адказаў адмоўна, тады Пятрэнка прывёў звесткі з "Афіцыйнага весніка" Румыніі, паводле якіх Аворнік з'яўляецца акцыянерам адной з кампаній у гэтай краіне. Аднак і пасля гэтага кандыдат адмаўляўся прызнаваць сваю ўласнасць у Румыніі.



Старшыня Дэмакратычнай партыі Марыян Лупу прапанаваў спыніць дыскусіі. Ён намякнуў, што камуніста Пятрэнку таксама злавілі на падачы скажоных звестак пра свае прыбыткі. Абураны такімі заявамі, Пятрэнка накіраваўся да Лупу. На дапамогу ім паспяшаліся калегі. Спікер быў вымушаны перапыніць паседжанне, пакуль дэпутаты разбаранілі сваіх калег.



Фота — yahooeu.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі