У маршы паняволеных народаў у Нью-Ёрку больш за ўсё беларускіх сцягоў (фота)

18 ліпеня ў Нью-Ёрку распачаўся шэраг пратэстных акцый супраць сучасных таталітарных і камуністычных рэжымаў. У мерапрыемстве, афіцыйна зацверджаным 52 гады таму, штораз удзельнічае беларуская дыяспара. Тыдзень паняволеных народаў адкрыўся імшой у касцёле Св. Патрыка. Святар асвяціў сцягі дэманстрантаў: кубінскія, прускія і беларускія. Пасля набажэнства калона рушыла ў Цэнтральны парк.





– What flag is it? – паказвалі мінакі на бел-чырвона-белы сцяг.
– Belarus! No official, but opposition! – бадзёра адказвалі маладзёны з беларускай дыяспары.

Пасля пяцідзесяці з гакам гадоў марш ужо не так прыцягвае ўвагу амерыканцаў. Для іх пасля сканчэння камуністычных рэжымаў гэта стала менш актуальным, - лічыць старшыня нью-ёркскага аддзелу Беларуска-амерыканскага задзіночання Віталь Зайка. – Але мы ўвесь час стараемся прыцягнуць увагу амерыканскага грамадства да беларускіх праблем. І цяпер, як бачна, нашыя сцягі дамінуюць.





Больш за 50 год таму выхадцы з краін ўсходняй Еўропы (у тым ліку Беларусі) аб’ядналіся, каб змагацца супраць панавання камунізму ў сваіх родных краінах. Ініцыятыву падтрымаў Кангрэс Злучаных Штатаў. У 1952 годзе тагачасны Прэзідэнт Эйзэнхаўэр зацвердзіў закон, які афіцыйна прызнаваў кожны трэці тыдзень ліпеня Тыднем паняволеных народаў.




Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі