У Маскве двое беларусаў збілі зорку фільмаў "Таксі" Самі Насэры

В Москве двое белорусов избили звезду фильмов “Такси” Сами Насери

У ноч на 5 жніўня ў Маскве беларусы збілі вядомага французскага актора, зорку фільмаў "Таксі" Самі Насэры. Актор адпачываў у караоке-бары "Вокс" разам са сваім братам Ларбі, калі на іх напалі двое наведнікаў таго ж бара.

Газета.Ru піша, што канфлікт адбыўся праз чаргу да мікрафона.

Самі атрымаў некалькі удараў у твар і ў руку, якой спрабаваў закрыцца ад удараў. Пасля бойкі Насэры паехаў дадому, але на наступную раніцу ўсё ж вырашыў звярнуцца да дактароў. Па звестках РІА "Навіны", актор паехаў у НДІ імя Скліфасоўскага.

"Так, ён звяртаўся, яму аказалі дапамогу і выпісалі ў той жа дзень дадому", — распавяла суразмоўца агенцтва.

Телеграм-канал Mash паведамляе, што паліцыя па гарачых слядах знайшла тых, хто збіў Насэры. Аказалася, што хлопцы прыехалі ў Маскву з Беларусі. Яны адпачывалі ў бары, але кампанія за суседнім столікам занадта шумна сябе паводзіла. Адзін з хлопцаў, Алег, падышоў да іх і зрабіў заўвагу, на якую Самі Насэры адрэагаваў нецэнзурнай лаянкай.

За Алега заступіўся яго сябар Ігар, і пачалася бойка. Зрэшты, байцоў удалося хутка разняць. Па звестках телеграм-канала, у бойцы таксама пацярпела афіцыянтка.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі