У Маскве не лічаць, што адбываецца хуткае збліжэнне Беларусі і ЗША
Нядаўні візіт дзяржсакратара Злучаных Штатаў Майка Пампеа ў Беларусь пракаментаваў прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў. "Наўрадці тут можна гаварыць пра звышхуткае збліжэнне", — цытуе яго словы ТАСС. Пяскоў нагадаў, што ў Масквы і Мінска адносіны маюць "саюзніцкі, вельмі блізкі характар". Пры гэтым прэс-сакратар Пуціна прызнае, што ў іх прысутнічаюць "некаторыя праблемныя моманты".
Пампеа наведаў Беларусь 1 лютага. Ён сустрэўся з Аляксандрам Лукашэнкам. "Мы не кажам пра выбар паміж "намі" і "імі", — гаварыў яму Пампеа, маючы на ўвазе Расію і Злучаныя Штаты. — Мы кажам пра дыпламатычныя адносіны. Пра паляпшэнне адносінаў".
Таксама Макей Пампеа заявіў, што ЗША занепакоеныя пытаннямі правоў чалавека ў Беларусі. Пры гэтым амерыканцы гатовыя забяспечыць Беларусь нафтай на 100%.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.