У Маскве скралі залаты “Паршэ” коштам больш за 600 тысяч долараў
У Маскве прама на вачах уладальніка скралі залаты аўтамабіль “Паршэ” коштам больш чым 600 тысяч долараў, перадае агенцтва “РИА Новости”. Высветлілася, што гаспадар машыны знайшоў праз інтэрнэт пакупніка на
яе. Падчас праверкі хадавых якасцяў эксклюзіву “пакупнік” зрабіў два
колы па аўтастаянцы і... з’ехаў.
Па словах пацярпелага, для цюнінгу выкарыстоўвалася сапраўднае золата, пры тым, што сама машына ацэньваецца ў 120 тысяч долараў.
Па словах пацярпелага, для цюнінгу выкарыстоўвалася сапраўднае золата, пры тым, што сама машына ацэньваецца ў 120 тысяч долараў.