У Маскве затрымалі актывіста, падазраванага ў нападзе на расійскую амбасаду

Супрацоўнікі спецслужбаў 28 лістапада ў Маскве ў раёне Баграціёнаўскага праспекту затрымалі  актывіста Ігара Аліневіча, якога беларускія праваахоўныя органы падазраюць ва ўдзеле ў нападах на генштаб у Мінску і амбасаду Расіі гэтай восенню. Як паведамляе belarus.indymedia.org, увесь апошні час адзін з сябраў Ігара, які, дарэчы, таксама затрымліваўся па падазрэнні ў нападах на 9 сутак, праз інтэрнэт дамагаўся сустрэцца з ім.  Аднак па дарозе да месца запланаванай сустрэчы 6 невядомых агентаў схапілі Аліневіча і запіхнулі ў аўтамабіль. Яшчэ адзін беларускі актывіст паспеў уцячы. Верагодна, зараз Ігар будзе чакаць экстрадыцыі на радзіму.

Месцазнаходжанне Аліневіча на дадзены момант спрабуюць высветліць ягоныя родныя.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі