Уначы была спроба атакі дронаў на Крэмль
Беспілотнікі пад забаронай / t.me/RIAKremlinpool/
У Маскве заявілі, што ўначы была спроба атакі дронаў на Крэмль. Два беспілотнікі былі збітыя. Падкрэсліваецца, што Уладзімір Пуцін не пацярпеў. Адказнасць за акцыю ўскладаецца на Украіну.
З украінскага боку гэта пакуль ніяк не каментавалі.
У Маскве з 3 траўня забаранілі запускаць беспілотнікі. Такое рашэнне агучыў мэр расійскай сталіцы Сяргей Сабянін. Выключэнне — дроны, якія выкарыстоўваюцца па рашэннях органаў дзяржаўнай улады.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.