У Мастах прайшлі агітацыйныя пікеты кандыдатаў ад БХД (фота)
11 і 12 красавіка чатыры кандыдаты ў дэпутаты Мастоўскага райсавету ад Партыі “Беларуская хрысціянская дэмакратыя” правялі агітацыйныя пікеты. Сустрэчы з выбаршчыкамі прайшлі ў розных частках Мастоў. Кандыдаты нарэшце атрымалі магчымасць паказацца на людзях, адказваць на пытанні мінакоў і раздаваць сваю друкаваную прадукцыю. Дазвол на правядзенне пікетаў мастоўскія ўлады далі толькі пасля скаргі кандыдатаў у Цэнтрвыбаркам.
Надалей хрысціянскія дэмакраты збіраюцца сканцэнтраваць сваю ўвагу на агітацыі “ад дзвярэй да дзвярэй”.
Надалей хрысціянскія дэмакраты збіраюцца сканцэнтраваць сваю ўвагу на агітацыі “ад дзвярэй да дзвярэй”.