У Мастах затрыманы апазіцыянер Зміцер Кухлей па справе аб выбуху ў Мінску
22 ліпеня ў Мастах па справе аб выбуху ў Мінску у ноч на 4 ліпеня быў затрыманы Зміцер Кухлей, які ўключаны ў агульны выбарчы спіс Аб'яднаных дэмакратычных сілаў як прадстаўнік міжнароднай арганізацыі "Малады фронт", зарэгістраванай у Чэхіі.
Супрацоўнікі Камітэта дзяржаўнай бяспекі прыехалі да Кухлея на прадпрыемства "Мастоўдрэў", дзе ён працуе перакладчыкам, і адвезлі яго ў Шчучын у міжраённы аддзел КДБ для "тлумачэнняў з нагоды дзяржаўнай бяспекі".
Пра гэта паведаміў кіраўнік выбарчай кампаніі Кухлея Алесь Зарамбюк.
БелаПАН