У Мазырскім раёне бацька забіў уласных дзяцей, каб адпомсціць жонцы за развод
Упраўленне Следчага камітэта па Гомельскай вобласці завяршына расследаванне крымінальнай справы ў дачыненні жыхара вёскі Нараўчызна Мазырскага раёна, які абвінавачваецца ў забойстве ўласных дзяцей.
Трагедыя здарылася 31 студзеня — 39-гадовы бацька наўмысна задушыў ва ўласнай кватэры 9-гадовую дачку і 17-гадовага сына. Затым мужчына прыехаў на арандаваную кватэру да жонкі, дзе яна жыла са старэйшым сынам, і распавёў пра свой учынак. Пасля сам патэлефанаваў у міліцыю, распавёў пра забойства і скочыў з балкона, спрабуючы звесці рахункі з жыццём, але спроба суіцыду была няўдалай.
Абвінавачанага адхадзілі ў рэанімацыі. Як паказала абследаанне, у яго крыві быў этылавы спірт у канцэнтрацыі 2,36 праміле.
Матывам здзяйснення двайнога забойства дзяцей стала жаданне адпомсціць жонцы за развод. Сужэнцы былі ў працэсе скасавання шлюбу, прычым раней яны ўжо жаніліся і разводзіліся. Гэтым разам жонка з’ехала на арандаваную кватэру.
Сацыяльна-псіхалагічны партрэт абвінавачанага наступны: беспрацоўны, раней меў судзімасць за хуліганства і збіццё, неаднаразова прыцягваўся да адміністратыўнай адказнасці, злоўжываў алкаголем і двойчы рабіў спробы суіцыду. Пры гэтым псіхолага-псіхіятрычная экспертыза прызнала яго адэкватным і здольным цалкам усведамляць свае ўчынкі. Адпаведна, мужчыну будуць судзіць паводле ч.2 арт.139 КК (забойства дзвюх асобаў, у тым ліку малалетняй), паведамляе прэс-служба Следчага камітэта.