У Мазыры людзі абараняюць футбольнае поле, якое збіраюцца пераараць і засеяць

У Мазыры людзі абараняюць футбольнае поле, якое збіраюцца пераараць і засеяць

У Мазыры жыхары мікрараёна Зарэчны (Пхоў) спрабуюць адстаяць футбольнае поле і зону адпачынку каля Прыпяці, якія мясцовае сельскагаспадарчае прадпрыемства "Радзіма" вырашыла пераараць і засеяць. Людзі кажуць, што поле існуе ўжо каля пяцідзесяці гадоў, да яго прылягае зона адпачынку — улюбёнае месца адпачынку жыхароў мікрараёна, інфармуе БелаПАН.

Як кажа дырэктар экалагічнага фонду "За чыстую Прыпяць" Сяргей Казлоў, людзі збіраліся стварыць Музей вярбы пад адкрытым небам і 16 сакавіка па перыметры футбольнага поля высадзілі першыя дрэвы (з удзелам алімпійскага чэмпіёна Рамана Петрушэнкі). Калі ён убачыў, што поле збіраюцца пераараць трактарам, — выклікаў міліцыю. "Гэтая зямля нікому не была патрэбная, пакуль жыхары мікрараёна не вырашылі яе добраўпарадкаваць", — адзначыў Казлоў.

Намеснік старшыні Мазырскага райвыканкама Фелікс Галюк у каментары БелаПАН адзначыў, што канчатковае рашэнне аб лёсе футбольнага поля прымуць да канца тыдня. Паводле яго слоў, мясцовая ўлада зацікаўленая, каб дзецям было дзе гуляць у футбол, але не абавязкова ў гэтым месцы.

Дырэктар фонду "За чыстую Прыпяць" сабраў подпісы жыхароў Пхова пад калектыўным зваротам да мясцовых уладаў з просьбай дапамагчы захаваць футбольнае поле і зону адпачынку.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі