У Мазыры п’яны пешаход трапіў пад матацыкл
Следчы камітэт высвятляе абставіны дарожнай аварыі, якая адбылася ў Мазыры яшчэ 12 сакавіка. Увечары таго дня п’яны 59-гадовы пешаход ішоў па праезнай частцы вуліцы Іваненка ў спадарожным кірунку і трапіў пад колы матацыкла.
Транспартным сродкам кіраваў 45-гадовы жыхар Калінкавічаў, які быў цвярозым. Наезд адбыўся каля прыдарожнай крамы прыкладна ў 20.40. Пацярпелы пешаход быў не толькі п’яным, але і не меў флікераў.
Мужчына трапіў у лякарню з адкрытым пераломам нагі. Матацыкл пашкоджаны, перадае тэлеканал “Мазыр”.