У мемарыяльным комплексе "Хатынь" пабудавалі царкву

Царква ў Хатыні / sb.by
Царква ў Хатыні / sb.by

У мемарыяльным комплексе "Хатынь" пабудавалі драўляную царкву. Гэта практычна дакладная копія храма, які дзейнічаў у вёсцы з канца XVIII стагоддзя і згарэў у канцы лета 1943-га, піша sb.by.

Для таго, каб рэалізаваць праект, была "праведзена пэўная праца з архівамі, фотаздымкамі". У выніку адноўлены не толькі знешні выгляд царквы, але і "яе ўнутранае напаўненне".

Храм будзе пастаянна адкрыты для наведвальнікаў мемарыяла. Набажэнствы плануецца праводзіць "па знакавых датах" — 9 траўня ці 3 ліпеня.

Адкрыццё храма і новага музея прымеркавалі да 80-годдзя Хатынскай трагедыі. 22 сакавіка 1943 года нацысцкія карнікі спалілі вёску Хатынь у Лагойскім раёне, былі забітыя і спаленыя 149 чалавек, а сярод іх дзеці.

У мемарыяльным комплексе "Хатынь" пабудавалі царкву
У мемарыяльным комплексе "Хатынь" пабудавалі царкву

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі