У Мікашэвічах знік журналіст Аляксандр Ганісеўскі (фота)
Звесткі пра зніклага журналіста ў сацыяльных сетках размясціў пошукава-выратавальны атрад “Анёл”.
Пасля заканчэння факультэта журналістыкі Аляксандр пераехаў жыць і працаваць у Маскву. Напярэдадні навагодніх святаў ён быў у Беларусі, у Мікашэвічах.
На сваю старонку ў сацыяльных сетках Аляксандр Ганісеўскі заходзіў напярэдадні знікнення — 27 снежня. 28 снежня журналіст выйшаў з дому без дакументаў і тэлефона, і да сённяшняга дня яго месца знаходжання невядомае.
Асабістая старонка журналіста на сайце "Эха Москвы", на якой Аляксандр вёў блог, выдаленая.
Здымкі з сацыяльных сетак.