У Мілане жанчына адабрала ў беларускі тэлефон, пагражаючы адвёрткай

Смартфон

Смартфон / pixabay

Беларуску спрабавалі абрабаваць апоўначы каля Цэнтральнага вакзала ў Мілане, пішуць мясцовыя СМІ. Інцыдэнт адбыўся на плошчы Дука д'Аоста — гэта шматлюднае месца ў цэнтральным раёне горада.

Маладая жанчына падышла да беларускі і, пагражаючы адвёрткай, вымусіла яе аддаць мабільны тэлефон. Дзяўчына звярнулася па дапамогу ў паліцыю. Падазраваную затрымалі.

Аказалася, што напярэдадні яе ўжо арыштоўвалі. Тады яна разам з супольнікам ноччу спрабавала скрасці сумку ў румынкі, якая адпачывала з сябрамі ў людным раёне горада.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі