У Мінкульце паказалі эскізныя праекты памятнага знака на Кастрычніцкай плошчы

Некаторыя праекты патрапілі на здымкі / t.me/minkultrb
Некаторыя праекты патрапілі на здымкі / t.me/minkultrb

У Мінкульце паказалі эскізныя праекты памятнага знака, прысвечанага "адзінству беларускага народа", на Кастрычніцкай плошчы ў Мінску. У аўторак там адбылося пасяджэнне міжведамственнай працоўнай групы, якая мусіць выбраць "твор патрыятычнай накіраванасці". Былі прадстаўлены працы сямі скульптараў і аўтарскіх калектываў. Міністр культуры Анатоль Маркевіч пабачыў у іх "вялізную працу" і "энергетыку", "пазітыўнае бачанне", якое "адлюстроўвае нашу вялікую гісторыю".

Эксперты (а сярод іх быў прапагандыст Ігар Марзалюк) выказаліся пра працы і далі рэкамендацыі. Канчатковае рашэнне яшчэ не прынятае. Некаторыя праекты патрапілі на здымкі прэс-службы Мінкульта. Дырэктар Інстытута гісторыі Нацыянальнай Акадэміі навук Вадзім Лакіза з сумам глядзеў на эскізныя праекты.//nashaniva.com/302266

Ідэю ўстаноўкі помніка ў лютым 2021-га на Усебеларускім народным сходзе агучыў Аляксандр Лукашэнка. Аднак праект прасоўваецца пакутліва. Мінкульт яшчэ ў 2021-м праводзіў конкурсы на "помнік народнаму адзінству", але пераможцу ніяк не мог выбраць. У грамадстве пасля падзей 2020-га і штучнае дзяржаўнае свята, і прапагандысцкія праекты ўспрымаюцца неадназначна. 

У Мінкульце паказалі эскізныя праекты памятнага знака на Кастрычніцкай плошчы
t.me/minkultrb
У Мінкульце паказалі эскізныя праекты памятнага знака на Кастрычніцкай плошчы
У Мінкульце паказалі эскізныя праекты памятнага знака на Кастрычніцкай плошчы

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі