У Мінкультуры Беларусі заявілі, што ачысціліся "ад дэструктыўных элементаў"

В театре, иллюстративное фото 

В театре, иллюстративное фото 

Міністр культуры Анатоль Маркевіч заявіў, што культурная супольнасць Беларусі "ачысцілася ад дэструктыўных элементаў" і зараз "канцэнтруе свае намаганні на вырашэнні галоўнай задачы — выхаванні дастойных грамадзян і патрыётаў". Вытрымкі з выступу чыноўніка на мерапрыемстве прысвечаным Дню работнікаў культуры, прыводзіць агенцтва "Позірк". Гэтае свята адзначалі ў нядзелю, 13 кастрычніка.

Па версіі Маркевіча, "сучасная культура — гэта твар краіны ў свеце, духоўная і маральная апора дзяржавы, сіла, якая аб'ядноўвае нас, такіх розных у поглядах, імкненнях і інтарэсах". У сферы культуры працуюць больш за 50 тысяч. Міністр назваў гэтых людзей "байцамі культурнага фронту, мабілізаванымі на духоўную бітву за Беларусь". Пры гэтым, на думку Маркевіча, "у Беларусі створаны ўсе ўмовы для творчай працы".

Аляксандр Лукашэнка прызначыў Маркевіча міністрам культуры ў лістападзе 2020 года. Раней чыноўнік не меў ніякага дачынення да сферы культуры. Пасля падаўлення пратэстаў у 2020 годзе многія дзеячы культуры патрапілі пад рэпрэсіі і былі вымушаныя пакінуць краіну. У прыватнасці, амаль цалкам з'ехала з Беларусі трупа Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра ім. Янкі Купалы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі