У Мінск ляціць Уладзімір Пуцін
2 ліпеня прэзідэнт Расійскай Федэрацыі разам з Аляксандрам Лукашэнкам адкрые новы будынак музея Вялікай Айчыннай вайны.
Больш поўная праграма візіта Пуціна ў Беларусь застаецца таямніцай. Невядома нават, ці застанецца расійскі прэзідэнт на ўрачысты парад, прысвечаны 70-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Дню незалежнасці. Парад пачнецца у 21 гадзіну 3 ліпеня. Акрамя беларускіх вайскоўцаў, удзел у ім маюць узяць і расійскія салдаты.