У Мінск прывязуць Каралеўскі філарманічны аркестр Лондана

У Мінск прывязуць Каралеўскі філарманічны аркестр Лондана

У Мінск прывязуць Каралеўскі філарманічны аркестр Лондана. Як перадае БЕЛТА, славуты музычны калектыў выступіць 27 верасня ў Палацы Рэспублікі. Канцэрт адбудзецца з рамках XIV Міжнароднага фестывалю Юрыя Башмета.

Гэты аркестр лічыцца адным з найлепшых у свеце. У Мінску музыкі выканаюць шэдэўры сусветнай класікі — творы Бетховена, Ліста, Брамса.

Каралеўскі філарманічны аркестр узнік у 1946 годзе. Яго стваральнікам стаў Томас Бічэм. У 1960-я гады атрымаў статус "каралеўскі" спецыяльным указам Элізабэт ІІ. Музыкі выконваюць не толькі акадэмічную музыку: яны рабілі супольныя запісы з Pink Floyd, U2, ABBA, Queen, Oasis. Менавіта гэты аркестр выканаў Гімн Лігі чэмпіёнаў УЕФА.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі