У Мінск прыязджае група еўрапейскіх журналістаў

21-24 ліпеня адбудзецца прэс-тур у Беларусь 13 журналістаў з Аўстрыі, Даніі, Партугаліі, Фінляндыі ды іншых еўрапейскіх краін, паведамляе Прадстаўніцтва Еўрасаюза ў Беларусі. Яны даведаюцца пра адносіны ЕС з Беларуссю, палітычную і эканамічную сітуацыю ў краіне. Мэта візіту прадстаўнікоў СМІ – азнаёміць грамадзян Еўрасаюза з канкрэтнымі праектамі ў Беларусі ў рамках Еўрапейскай палітыкі суседства.

Журналісты будуць удзельнічаць у розных сустрэчах і брыфінгах, а таксама наведаюць месцы рэалізацыі праектаў ЕС. Сярод іншага, запланаваны візіт у Інфармацыйны цэнтр устойлівага развіцця і экатурызму ў Наваполацку.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі