У Мінск зноў ўводзіцца ваенная тэхніка, перакрываюцца плошчы

Аўтобусы з сілавікамі ў цэнтры Мінска / Еўрарадыё
Аўтобусы з сілавікамі ў цэнтры Мінска / Еўрарадыё

Цэнтр Мінска, як звычайна па раніцах нядзелі, займаюць сілавікі. Яны перакрываюць Плошчу Незалежнасці, дзе знаходзіцца Дом ураду, і Кастрычніцкую плошчу ў непасрэднай блізкасці ад Адміністрацыі прэзідэнта.

Доўгая калона грузавых аўтамабіляў для перавозкі людзей выязджае з Уручча, дзе размешчаныя некалькі вайсковых часцей.

Калі лічыць аснощны дзень галасавання — 9 верасня, дык сёння 50-ы дзень, калі грамадзяне Беларусі пратэстуюць супраць парушэнняў на прэзідэнцкіх выбарах. У Мінску апазіцыя плануе пратэстны марш. Верагодна, выйдуць на вулічныя пратэсты і жыхары іншых гарадоў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі