У мінскага “Дынама” ўжо дзявятая запар параза ў перадсезонных матчах
У хакейнага клуба “Дынама-Мінск” дзявятая параза запар у перадсезонных матчах. Сёння яны саступілі яраслаўскаму “Лакаматыву”, з якім гулялі ў Рызе на Кубку Латвійскай чыгункі — 3:5. На гэтым турніры яны занялі апошняя месца.
У першым матчы турніру ў Латвіі мінчане саступілі “Ак Барсу” — 0:3, а затым атрымалі разгром ад “Аўтамабіліста” — 0:6, а потым прайгралі таксама з буйным лікам рыжскім аднаклубнікам — 1:3.
Раней мінскае “Дынама” пяць разоў запар саступала на Кубку губернатара Ніжагародскай вобласці і на Кубку Салея.
Першы матч у сезоне КХЛ “зубры” згуляюць 2 верасня на “Мінск-Арэне”. Яны прымуць ніжнекамскага “Нафтахіміка”.