У Мінскай вобласці пасадзяць новы лес памерам з 5 тысяч футбольных палёў
Новы лес у Мінскай вобласці высадзяць сёлета на плошчы, якая перавышае 3,9 тысяч гектараў. Гэта суадносна з 5 тысячамі вялікіх футбольных палёў для міжнародных спаборніцтваў, паведаміў БЕЛТА вядучы інжынер па лесааднаўленні і меліярацыі Мінскага дзяржаўнага вытворчага лесагаспадарчага аб’яднання Яўген Скуратовіч.
Па словах спецыяліста, лесааднаўленне ў Мінскай вобласці плануецца правесці на плошчы 4,3 тысячы га. Не менш важнае месца займае ў гэтым працэсе спрыянне натуральнаму развіццю лясоў. Ужо цяпер у сталічным рэгіёне адзначаецца зніжэнне аб’ёмаў пасадкі і правядзенне выбарачных высечак.
Тым не менш увесну пройдзе актыўная пасадка дрэваў на лесасеках. 40% ад усяго аб’ёму пасадак і пасеваў лясных культур складзе сасна звычайная, 28% — яліна еўрапейская, 10-12% — цвёрдалісцяныя пароды (дуб, ясень, клён), а таксама невялікая колькасць бярозы, ліпы і алешыны.
Плошчы тэрыторыі ляснога фонду ў Мінскай вобласці складаюць каля 1,5 мільёна га.