У мінскіх крамах забароняць абслугоўваць пакупнікоў без ахоўных масак

У мінскіх крамах забароняць абслугоўваць пакупнікоў без ахоўных масак

У мінскіх крамах забароняць абслугоўваць пакупнікоў без ахоўных масак. Пра гэта БЕЛТА расказала начальнік галоўнага ўпраўлення гандлю і паслуг Мінгарвыканкама Ніна Емяльянава. Як вядома, у сталіцы дзейнічае абавязковы масачны рэжым. Па словах Емельянавай, людзей без масак не павінны абслугоўваць не толькі аб'екты гандлю, але і грамадскага харчавання, і бытавога абслугоўвання.

"Калі чалавек грэбуе сродкамі індывідуальнай абароны органаў дыхання ў памяшканні, яго не дапускаюць да абслугоўвання і паведамляюць аб неабходнасці выконваць супрацьэпідэмічныя правілы", — кажа чыноўніца.

Мінгарвыканкам ужо апублікаваў сваё рашэнне ад 12 лістапада аб зменах у комплексным плане санітарна-супрацьэпідэміялагічных мерапрыемстваў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі