У мінскіх крамах з'явіўся шакалад "Прэзідэнт". Горкі, 72% (фота)
Шакаладныя пліткі, падпісаныя "Прэзідэнт. Горкі, 72%" (дзіўна, што не 83%) ужо можна набыць у некаторых крамах Мінска. Еўрарадыё гэта ўдалося зрабіць у фірмовай краме "Камунаркі" у гандлёвым цэнтры "Сталіца".
"Так, мы ведаем, што ён з удзелам кіраўніка краіны зроблены", ― паведаміла касірка. Яна таксама дадала, што навінка пакуль не карыстаецца асаблівым попытам. З'яўленне новага прадукта было анансаванае асабіста кіраўніком краіны падчас "Вялікай размовы".
Асаблівасцю "прэзідэнцкага" шакаладу з'яўляецца тое, што ён зроблены без выкарыстання цукру. Смак, як і стыль кіравання кіраўніка краіны, на аматара.