У мінскіх залах не знайшлося месца для выставы, прысвечанай 1000-годдзю Літвы
Верагодная прычына — стэнды пра "перыяды савецкай акупацыі". Літоўцы збіраюцца паказаць выставу ўсім жадаючым у сваёй амбасадзе
8 ліпеня ў амбасадзе Літоўскай Рэспублікі ў Мінску адбылося адкрыццё выставы, прысвечанай тысячагадоваму юбілею Літвы. Яна распавядае пра гісторыю гэтай краіны, яе культуру. Сярод прадстаўленых тэмаў — і ўзнікненне Літоўскай дзяржавы, і Грунвальдская бітва 1410 года. Таксама на выставе ёсць стэнды, прысвечаныя заняпаду дзяржавы, знаходжанню Літвы пад уладай Расіі і савецкай акупацыяй.
Як даведалася Еўрарадыё, спробы літоўскай амбасады дамовіцца з некалькімі вялікімі сталічнымі заламі арганізаваць выставу там былі няўдалымі. І найхутчэй з-за стэндаў, прысвечаных "перыядам савецкай акупацыі" 1940-41 гадоў і 1944-1991 гг. У такой сітуацыі амбасада вырашыла зрабіць усё магчымае, каб выставу пабачылі якмага больш людзей. Усім жадаючым прапануецца пакідаць на сайце амбасады (by.mfa.lt) заяўкі, і для іх правядуць экскурсіі.
Дарэчы, літоўскі амбасадар Эдмінас Багдонас запэўніў, што калі беларусы вырашаць зрабіць падобную выставу ў Вільні, нам прадаставяць самыя лепшыя залі.