У мінскіх Драздах патануў 69-гадовы мужчына
Рыбакі, ілюстрацыйнае фота
На вадасховішчы "Дразды" зранку 3 снежня былі знойдзеныя рыбалоўныя снасці і сляды знаходжання чалавека каля палонкі, паведамляе мінскі АСВОД.
Супрацоўнікі МНС, якія прыбылі на месца здарэння, дасталі тапельца з палонкі каля чароту за 20 метраў ад берага. Глыбіня складала 2 метры, лёд быў таўшчынёй 5 см.
Выявілася, што гэта 69-гадовы мужчына. Ён быў у адзенні для зімовай рыбалкі, але без выратавальнай камізэлькі.
У АСВОД звяртаюць увагу, што лёд на вадаёмах яшчэ нетрывалы і выхад на яго забаронены.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.