У мінскіх школах забаранілі Санта Клаўса і Jingle Bells
Акцэнт на беларускія традыцыі
Класным кіраўнікам сталічных школ паступіла распараджэнне ад кіраўніцтва Мінска не выкарыстоўваць падчас святочных мерапрыемстваў вобраз Санта Клаўса і англамоўныя песні.
Пры гэтым рэкамендуецца рабіць акцэнт на беларускіх традыцыях. Праўда, не ўдакладняецца на якіх менавіта. Ці можна выкарыстоўваць вобраз Святога Мікалая або Зюзі, не паведамляецца.
Стыль і арфаграфія паведамлення захаваныя:
Уважаемые классные руководители,
распоряжение руководства города:
на утренниках, музыкальных мероприятиях, корпоративах ЗАПРЕЩЕН САНТА КЛАУС, рождественские и англоязычные песни (типо Jingle Bells)
ИСПОЛЬЗУЕМ: наши известные песни и наших сказочных персонажей.
Акцент на белорусские традиции.
Тоже самое касается и новогодних украшений!!!!
Также просим обратить внимание на организацию выездных новогодних и рождественских мероприятий и экскурсий. Все планируемые выезды и экскурсии только через согласование со мной либо директором.
Примите это, пожалуйста, к сведению.
Нагадаем, у Беларусі забаранілі ўключаць заходнія калядныя песні ў гандлёвых цэнтрах і кафэ. А Брэсцкі гарвыканкам забараніў Санта Клаўса і хвойныя калядныя вянкі. У 2023 годзе рэжым у Беларусі забараніў адзначаць Дзень святога Валянціна.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.