У мінскім аэрапорце наладзілі дэзінфекцыю пасажыраў з Вялікабрытаніі
Беларускія ўлады вырашылі ўзмацніць меры санітарнай бяспекі для прадухілення пранікнення віруса яшчура на тэрыторыю нашай краіны. У аэрапорце “Мінск-2” з’явіліся дываны для дэзінфекцыі. Такая мера
перасцярогі звязана з выяўленнем некалькіх выпадкаў віруса яшчура ў
Вялікабрытаніі. Таму цяпер у аэрапорце Мінску ўсе пасажыры з
Вялікабрытаніі праходзяць дадатковыя прафілактычныя працэдуры.
Кожнаму з іх прапануюць каля самалёта прайсці па спецыяльным дыване, прамочаным сродкамі для дэзінфекцыі. Таксама дэтальна аглядаюцца асабістыя рэчы і багаж пасажыраў з Вялікабрытаніі.
Калі будзе знойдзеная малочная альбо мясная прадукцыя, яе адразу ж канфіскуюць і спаляць у спецыяльнай печы, усталяванай у аэрапорце.
Корреспондент.net.