У мінскім гандлёвым цэнтры "Імпульс" арыштавалі тавар на 530 млн рублёў
Гэта адбылося ў выніку пазапланавай аператыўнай праверкі прыватнага унітарнага прадпрыемства, якое гандлявала ў "Імпульсе".
Праверку зладзілі супрацоўнікі падатковай інспекцыі Цэнтральнага раёна Мінска, перадае БЕЛТА. Па яе выніках арыштавана больш за 1400 адзінак прадукцыі на суму звыш 530 млн рублёў.
Падчас праверкі быў выяўлены цэлы шэраг парушэнняў. Сярод іх — продаж імпартнага адзення без наяўнасці дакументаў, якія пацвярджаюць легальнасць яе набыцця, продаж абутку, не маркіраванага кантрольнымі знакамі. Акрамя таго, пры кантрольнай закупцы выявілася, што тавары прадаюцца без касавага абсталявання.
Фота — lilafix.by