У мінскім метро загінуў мужчына, спыняўся рух цягнікоў
Здарэнне адбылося ў 13.39 на станцыі метро "Кунцаўшчына" другой лініі сталічнага метро.
Мужчына, узрост якога прыблізна 30-40 гадоў, раптоўна упаў на рэйкі. Быў спынены рух цягнікоў. Пацярпелага, які згубіў прытомнасць, паднялі на платформу і перадалі медыкам. Аднак выратаваць яго не ўдалося — ён памёр. Пакуль дакладна невядома, што стала прычынай смерці: альбо хвароба, альбо траўма, атрыманая пры падзенні.
Рух цягнікоў на другой лініі метро быў адноўлены ў 13.52, інфармуе партал tut.by.