У Мінску абмяркуюць прававыя аспекты адмены смяротнага пакарання

У Мінску абмяркуюць прававыя аспекты адмены смяротнага пакарання

18 красавіка ў Мінску абмяркуюць прававыя аспекты адмены смяротнага пакарання. Працоўная група Нацыянальнага сходу па вывучэнню праблематыкі смяротнага пакарання як інструмента пакарання сумесна з Саветам Еўропы праводзіць адмысловы круглы стол. У гатэлі “Еўропа” сабраліся міжнародныя эксперты, прадстаўнікі Канстытуцыйнага суда, Міністэрства юстыцыі, Генеральнай пракуратуры, няўрадавых арганізацый.

Як інфармуе прэс-служба Палаты прадстаўнікоў, на мерапрыемстве разгледзяць альтэрнатыўныя меры пакарання, еўрапейскую практыку да адмены смяротнага пакарання, абмяркуюць сусветныя тэндэнцыі ў гэтым пытанні, узаемасувязь паміж смяротным пакараннем і ўзроўнем злачыннасці. Як вядома, Беларусь — адзіная краіна ў Еўропе, у якой існуе смяротнае пакаранне.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі