У Мінску абмяркуюць пытанні стварэння рэестра вывезеных каштоўнасцяў
Пытанні стварэння рэестра вывезеных каштоўнасцяў будуць абмеркаваныя на другім пасяджэнні Камісіі па вяртанні культурных каштоўнасцяў з-за мяжы, якое пройдзе 15 красавіка ў Мінску.
Важнай тэмай абмеркавання будзе спроба вяртання ў Беларусь Лаўрышаўскага Евангелля XIV стагоддзя, якое яшчэ ў часы Вялікага княства Літоўскага было вывезена з Навагрудчыны ў Кракаў, дзе дагэтуль захоўваецца ў бібліятэцы Чартарыскіх. З такой ініцыятывай выступіў благачынны Свята-Елісееўскага Лаўрышаўскага мужчынскага манастыра ераманах Еўсевій, які звяртаўся ў камісію.
"Интерфакс" нагадвае, што Камісія па выяўленню, вяртанню і сумесным выкарыстанні нацыянальных культурных каштоўнасцяў, якія апынуліся за мяжой, была створана пры Савеце міністраў Беларусі ў пачатку 2009 года. Яна забяспечвае ўзаемадзеянне ў гэтай справе дзяржаўных органаў і арганізацый, грамадскіх аб'яднанняў і прыватных асобаў.